Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская нафта-газавая кампанія Orlen будзе імпартаваць больш газу з ЗША

11.08.2026 15:42
Aмерыканскі СПГ з'яўляецца вельмі важнай часткай забеспячэння Польшчы гэтай сыравінай.
 LPG
Тэрмінал LPG у СвінавусціPhoto: Matti Blume (CC BY-SA or GFDL ), via Wikimedia Commons

З чацвёртага квартала Orlen будзе імпартаваць больш звадкаванага прыроднага газу са Злучаных Штатаў Амерыкі. Віцэ-старшыня кампаніі Славамір Енджэйчык заявіў, што амерыканскі ЗПГ з'яўляецца вельмі важнай часткай забеспячэння Польшчы гэтай сыравінай.

— Калі гаварыць пра кантракты на СПГ, то ў нас ёсць кантракт з Mansion Global на больш як два мільярды кубаметраў, які ўжо працуе. Ёсць таксама другі кантракт на пяць мільярдаў чатырыста мільёнаў кубаметраў. Гэты, большы кантракт, мы запускаем у чацвёртым квартале ў адпаведнасці з графікам. Mansion Global гэта пацвердзіла. Ёсць у нас таксама кантракт з Sempra на наступны год — на мільярд трыста мільёнаў кубаметраў. 25 працэнтаў газу, які мы імпартуем у Польшчу, — гэта менавіта СПГ са Злучаных Штатаў у рамках доўгатэрміновых кантрактаў. Але трэба памятаць, што мы таксама заключаем спотавыя кантракты, і газ па гэтых кантрактах паступае з розных рэгіёнаў свету, у тым ліку са Злучаных Штатаў.

Славамір Енджэйчык таксама паведаміў, што ў чацвёртым квартале Orlen плануе запусціць першую польскую марскую ветраэлектрастанцыю Baltic Power.

Сёлета таксама павінна завяршыцца будаўніцтва газавай электрастанцыі ў горадзе Грудзёндз. У сваю чаргу ў першым квартале наступнага года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю газавую электрастанцыю ў горадзе Астралэнка.

Славамір Енджэйчык падкрэсліў, што дзякуючы гэтым інвестыцыям Orlen будзе вырабляць больш энергіі з аднаўляльных крыніц і нізкавугляродных крыніц. Іх доля складзе амаль 80 працэнтаў.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Пастаўкі катарскага LNG у Польшчу апынуліся пад пагрозай 

01.03.2026 17:03
 У 2025 годзе LNG з Катара склаў каля 20% усіх паставак звадкаванага газу ў Польшчу.

Беларусь рэзка павялічыла пастаўкі грузаў на акупаваныя тэрыторыі Украіны

01.07.2026 17:04
За студзень — красавік 2026 года на акупаваныя тэрыторыі адправілі 573 вагоны агульнай вагой 31,5 тысячы тон, тады як у зваротным кірунку перавезлі толькі 67 вагонаў (3,8 тысячы тон).